Пракрамлёўскія сацыёлагі: 78% расейцаў за ўвядзенне віз для беларусаў
ці падтрымліваеце вы ідэю?
Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі (ВЦІОМ) апублікаваў вынікі сацыялагічнага даследавання наконт адносінаў Беларусі і Расіі.
Фота Сяргея Гудзіліна.
Адно з пытанняў датычылася мяжы і візавага рэжыму. Рэспандэнтам прапаноўвалася два маніпулятыўныя варыянты адказаў з нагрувашчанай фармулёўкай.
Альбо пакінуць бязвізавы рэжым і пагадзіцца з рызыкай таго, што праз Беларусь прыедуць непажаданыя госці. Альбо адмяніць бязвізавы рэжым, каб не пускаць «не тых» замежнікаў.
Прамежкавага варыянту, напрыклад, пакінуць бязвізавы рэжым, але ўвесці памежны кантроль, нават не прапаноўвалася.
У выніку 78% расейцаў падтрымалі ідэю ўвядзення візавага рэжыму з Беларуссю. Асабліва прыхільна да гэтай ідэі ставіцца моладзь — аж 89%.
У Раду дырэктараў ВЦІОМ уваходзяць прадстаўнікі расійскіх міністэрстваў і Адміністрацыі прэзідэнта Расіі.
{POLL#614}