БЕЛ Ł РУС

У Крамлі выключылі ўвядзенне візавага рэжыму з Беларуссю

16.02.2017 / 13:17

nn.by

Расійскія ўлады не разглядаюць магчымасць увядзення візавага рэжыму з Беларуссю. Пра гэта заявіў у чацвер прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

«Не, такая тэма не разглядаецца», — цытуе РБК адказ Пяскова на адпаведнае пытанне журналістаў.

Паводле апошняга апытання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (ВЦІОМ), 78% расіянаў выступаюць за візавы рэжым з Беларуссю, мяркуючы, што «Расія не павінна пускаць на сваю тэрыторыю невядомых людзей». Пры гэтым большасць расейцаў (40%) па-ранейшаму ўспрымаюць Беларусь як «сяброўская дзяржава».

У студзені 2017 года Мінск увёў бязвізавы ўезд на 5 дзён для грамадзян 80 краін, у тым ліку ЗША і ЕС. Праз некалькі тыдняў пасля гэтага Расія ўвяла рэжым памежнай зоны на мяжы з Беларуссю.

{POLL#614}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула