БЕЛ Ł РУС

Жыхар Брэста скраў грошы з рахунка хворага на анкалогію дзіцяці

16.02.2017 / 22:08

Nashaniva.com

Жыхар Брэста скраў грошы з карт-рахунка, на які паступалі сродкі для лячэння двухгадовага Дзімы Кірычуна.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Ілля Помін, асобу зламысніка ўстанавілі супрацоўнікі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС.

Вырашаецца пытанне аб распачынанні ў дачыненні да гэтага грамадзяніна крымінальнай справы. Выкрадзеныя сродкі ў суме, эквівалентнай каля 1 тысячы еўра, вернуць бацькам хлопчыка.

Грошы з рахунка двухгадовага хлопчыка, у якога нейрабластома, зніклі ў другой палове студзеня. Бацькі дзіцяці звярнуліся ў міліцыю. Яна праводзіла праверку па гэтым факце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула