БЕЛ Ł РУС

Украіна прызначыла пасла ў Беларусі

20.02.2017 / 16:29

СГ

Новым паслом Украіны ў Беларусі стаў 56-гадовы Ігар Кізім. Да таго ён працаваў часовым павераным Украіны ў Брытаніі.

Фота: pravda.com.ua

За сваю кар'еру ён паспеў пабываць на дыпламатычных пляцоўках у Парыжы, Лагасе, Атаве, Лондане, займаў пасаду намесніка кіраўніка дэпартамента міжнароднай бяспекі МЗС Украіны. 

Пасада пасла ў Мінску пуставала ад 2014 года, калі супраць ранейшага пасла Ежаля завялі крымінальную справу па падазрэнні ў карупцыі ў бытнасць яго міністрам абароны краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула