БЕЛ Ł РУС

Марын Лё Пэн адмовілася ад сустрэчы з муфтыем Лівана, бо яе папрасілі надзець хустку

21.02.2017 / 15:31

Nashaniva.com

Кандыдат у прэзідэнты Францыі Марын Лё Пэн адмовілася ад сустрэчы з муфтыем Лівана Шэйхам Абдул Латыфам праз патрабаванне надзець на галаву хустку, перадае lefigaro.fr

«Можаце перадаць маю павагу муфтыю, але я не буду хаваць сябе», — заявіла Лё Пэн журналістам. У прэс-службе муфтыя сцвярджаюць, што каманду Лё Пэн папярэдзілі аб патрабаванні пакрыць галаву з рэлігійных меркаванняў загадзя.

Марын Лё Пен знаходзіцца з візітам у Ліване з 20 лютага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула