БЕЛ Ł РУС

У Калінкавічах 19-гадовы кіроўца загінуў, урэзаўшыся ў апору ЛЭП

21.02.2017 / 18:28

Nashaniva.com

У Калінкавічах 19-гадовы кіроўца ўрэзаўся ў апору ЛЭП і загінуў на месцы. Інфармацыю пра гэта падалі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары дваццатага лютага. Малады чалавек 1998 г. н здзяйсняў рух на аўтамабілі Volkswagen па вул. 50 гадоў Кастрычніка ў Калінкавічах. У нейкі момант ён страціў кантроль над транспартным сродкам, аўтамабіль выляцеў з дарогі на газон і сутыкнуўся з апорай ЛЭП. Кіроўца памёр на месцы. Хлопец быў прышпілены. Вядома, што правы ён атрымаў у лістападзе мінулага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула