БЕЛ Ł РУС

Ноч у Курапатах прайшла спакойна, абаронцы чакаюць будаўнікоў

28.02.2017 / 08:09

У лагеры абаронцаў ля будаўнічай пляцоўкі ў Зялёным Лузе побач з мемарыялам «Курапаты» ноччу заставалася каля 20 чалавек.

Восьмая ноч у лагеры абаронцаў Курапатаў прайшла без інцыдэнтаў. Людзі па чарзе дзяжурылі і адпачывалі ў намётах. Цяпер удзельнікі абароны Курапатаў рыхтуюцца да абвешчанай на раніцу (меркавалася а 8-й) мабілізацыі — часу, калі могуць прыйсці будаўнікі.

Учора частка будаўнікоў забрала з бытовак свае рэчы, частка тэхнікі была адведзеная з будаўнічай пляцоўкі.

А 8.00 у лагеры пачаўся мітынг, на якім першым выступіў паэт Уладзімір Някляеў, які чытаў вершы.

Пазней выступіў Зміцер Дашкевіч, ён паведаміў, што а 7 раніцы з будпляцоўкі з'ехаў экскаватар, кіроўца якога яму сказаў, што некалькі дзён працы тут не будзе.

«Мне вядома, што нас не будуць чапаць, хіба захочуць узяць на змор», — сказаў Дашкевіч, але заклікаў заставацца: «Працы прыпыненыя, у любы момант, калі яны, будаўнічыя працы, адновяцца, мы зможам супрацьстаяць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула