БЕЛ Ł РУС

Паранены бусел прыйшоў да людзей па дапамогу ФОТА

28.02.2017 / 09:15

— Першы раз я ўбачыў бусла восенню на тэрыторыі прадпрыемства, дзе я працую. Ніхто не ведае, як ён трапіў да нас, тэрыторыя агароджаная. Сам на поўдзень паляцець малады бусел не змог, паранены, мабыць, нешта з крылом здарылася. Сталі работнікі падкормліваць яго. Звярталіся ў розныя інстанцыі, каб дапамаглі, але безвынікова, - кажа маладзечанец Іосіф, які даў прытулак буслу на зіму.

— Спачатку бусел жыў у хляве, а калі стаў мароз — зрабіў загончык у склепе пад домам, там і жыве. Кормім свежамарожанай рыбай, мяса-касцяным кормам для жывёл, вада ўвесь час стаіць. Кожны дзень мяняю яе, — распавядае гаспадар.

Выпусціць бусла на прыроду Іосіф плануе з прыходам цяпла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула