БЕЛ Ł РУС

1 cакавіка будуць дажджы

28.02.2017 / 11:50

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асноўным па заходняй частцы, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы.

Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман, па паўночным усходзе на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы, днём з пераходам на заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2—7 градусаў вышэй за нуль. Днём - 6-11 градусаў цяпла, у паўднёвых раёнах - да плюс 13.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула