На Сіцыліі пачалося вывяржэнне вулкана Этна ФОТА, ВІДЭА
Ва ўсходняй частцы італьянскага вострава Сіцылія пачалося вывяржэнне вулкана Этна пасля васьмі месяцаў зацішша, паведамляе La Repubblica.
Reuters
Гіганцкія аранжавыя фантаны лавы можна ўбачыць з горада Катанія і курортнага горада Таарміна.
Паводле даных выдання, вывяржэнне Этны суправаджаецца выбухамі.
Паведамляецца, што попел можа парушыць бачнасць для пілотаў, аднак на дадзены момант аэрапорт Катанія застаецца адкрытым.
comunicazione.ingv.it
Як вядома, Этна — самы высокі і актыўны вулкан Еўропы. У мінулы раз вулкан вывяргаўся ў маі 2016 года.