НАН: Развіццё атамнай энергетыкі падтрымліваюць 49,8% беларусаў
Колькасць прыхільнікаў развіцця атамнай энергетыкі ў Беларусі вырасла да 49,8%. Пра гэта паведаміла навуковы супрацоўнік аддзела сацыялогіі сацыяльнай сферы Інстытута сацыялогіі НАН Алена Марцішчанкава.
За год лічба вырасла з 47,8% да 49,8%.
Паводле вынікаў апытання, колькасць прыхільнікаў АЭС сярод мужчын складае 55,9%, жанчын — 44,8%; пенсіянераў — 48,4%, моладзі — 50,9%; сельскіх і гарадскіх жыхароў — 53,9% і 48,4% адпаведна.