БЕЛ Ł РУС

Пад Мазыром п’яны мужчына душыў жонку на вачах у двухгадовага дзіцяці

1.03.2017 / 14:54

УШ

Адбылося гэта 20 лютага ў вёсцы Махнавічы Мазырскага раёна.

«30-гадовы п'яны мужчына ў сваім доме кінуўся на жонку. Ён паспрабаваў задушыць 20-гадовую жанчыну дротам ад зараднай прылады», — распавяла тэлеканалу «Мазыр» Ганна Патапчук, следчы па асабліва важных справах Мазырскага аддзела Следчага камітэта

А ўвечары таго ж дня мужчына «з уласнай зброі» адкрыў страляніну ў хаце: зрабіў некалькі стрэлаў ў драўляныя дзверы і пагражаў жонцы.

Раней мужчына ўжо быў судзімы за крадзеж і рабаўніцтва. Цяпер ён затрыманы, знаходзіцца ў ІЧУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула