БЕЛ Ł РУС

У РПЦ заклікалі адмовіцца ад зносін у сацсетках у Вялікі пост

1.03.2017 / 19:33

nn.by

Не варта таксама праводзіць занадта шмат часу ля тэлевізара і гуляць у камп'ютарныя гульні, распавёў агенцтву «Масква» мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Марк.

На думку мітрапаліта Марка, у дні Вялікага посту варта прысвячаць час малітве як у царкве, так і дома, пастарацца перачытаць Евангелле і чытаць духоўную літаратуру.

Вялікі пост, які доўжыцца 48 дзён і завершыцца сёлета 15 красавіка, — найважнейшы пост для праваслаўных хрысціян. Яго мэта — падрыхтоўка да святкавання Вялікадня і пакаяння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула