БЕЛ Ł РУС

На адной з СТА ў Мінску адбыўся выбух

2.03.2017 / 21:01

Nashaniva.com

У адной са сталічных СТА прагрымеў выбух, паведаміў тэлеканал СТВ.

На момант НЗ у майстэрні знаходзіліся двое рабочых. Яны спрабавалі распілаваць бензабак.

Паводле апошніх даных, пацярпеў адзін чалавек. З апёкамі рознай ступені цяжкасці і аскепкавымі раненнямі ён дастаўлены ў бальніцу.

Паводле папярэдняй версіі, да выбуху прывяло парушэнне правілаў пажарнай бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула