БЕЛ Ł РУС

У Вялікабрытаніі стварылі разумны прэзерватыў

3.03.2017 / 13:43

Nashaniva.com

Фота: britishcondoms.uk

Брытанская кампанія British Condoms пачала прымаць перадзамовы на разумны прэзерватыў i.Con Smart Condom. Пра гэта паведамляе Forbes.

Карыстальніку абяцаюць даць поўную інфармацыю аб палавым акце: яго працягласць, хуткасць і сілу рухаў, колькасць затрачаных калорый, а таксама тэмпературу цела. Вытворцы сцвярджаюць, што прылада таксама будзе папярэджваць аб наяўнасці венерычных захворванняў.

Нягледзячы на назву, i.Con Smart Condom, у сутнасці, не з'яўляецца прэзерватывам. Гэта кальцо, якое чапляецца на звычайны кантрацэптыў і можа перадаваць звесткі праз Bluetooth. Прадаўцы запэўніваюць, што ўся сабраная інфармацыя захоўваецца выключна ананімна, аднак калі ўладальніку вельмі захочацца, ён можа падзяліцца сваімі заслугамі ў сацыяльных сетках.

Як адзначае The Sun, прылада для мужчынскага палавога органа падобная да фітнэс-бранзалета FitBit. Яе кошт — 59,99 фунта стэрлінгаў (каля 140 рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула