БЕЛ Ł РУС

У Брэсцкім раёне ў ДТЗ пацярпеў 3-гадовы хлопчык, якога мама трымала на руках ФОТА

4.03.2017 / 14:15

Nashaniva.com

Аварыя адбылася 3 сакавіка, каля 12.10, на трасе Р16 Цюхінічы — Высокае — мяжа Рэспублікі Польшча.

Як паведамілі ў ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, паводле папярэдняй інфармацыі, 43-гадовы кіроўца Volkswagen Jetta ехаў у напрамку вёскі Вялікія Матыкалы і на 5-м кіламетры дарогі сутыкнуўся з аўтобусам ПАЗ, які рухаўся у тым жа накірунку.

У выніку траўмы рознай ступені цяжкасці атрымаў 3-гадовы хлопчык, яго шпіталізавалі. Дзіця ў момант аварыі знаходзілася на руках у маці, якая сядзела на заднім сядзенні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула