БЕЛ Ł РУС

Выяву Марыяны Шчоткінай на плоце ўжо замазалі ФОТАФАКТ

5.03.2017 / 14:35

Выяву Марыяны Шчоткінай на плоце на вуліцы Карла Маркса з подпісам «Гэта я, аўтар падатку для беспрацоўных» ужо замазалі. Твор вулічнага мастацтва невядомага аўтарства знік праз некалькі гадзінаў пасля розгаласу ў сацыяльных сетках.

Пра гэтую знаходку раніцай паведаміў вядомы блогер Антон Матолька. Ён сфатаграфаваў выяву экс-міністра працы ў поўны рост, наклееную на плоце каля кавярні «Мануфактура».

Марыяна Шчоткіна, цяпер віцэ-спікер Савета рэспублікі, была ініцыятарам дэкрэта №3 «Аб перадухіленні сацыяльнага ўтрыманства». З-за гэтага дакумента па ўсёй краіне праходзяць вулічныя акцыі пратэсту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула