БЕЛ Ł РУС

Расійскі суд вызваліў асуджаную за рэпост выхавальніцу

6.03.2017 / 9:44

Курганскі абласны суд адмяніў прысуд выхавальніцы Яўгеніі Чуднавец, раней асуджанай за рэпост у сацсетках.

Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме. Адвакат асуджанай Аляксей Бушмакоў напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што суд пастанавіў неадкладна вызваліць Чуднавец з калоніі.

Афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Расіі Аляксандр Курэнной заявіў, што Курганскі суд «спыніў крымінальную справу за адсутнасцю ў дзеяннях Чуднавец складу злачынства», за ёй прызнана права на рэабілітацыю.

Адвакат Марыя Кірылава у гутарцы з агенцтвам паведаміла, што Чуднавец выйдзе з калоніі як толькі будзе атрыманы арыгінал рашэння суда.

У лістападзе 2016 года Чуднавец прызналі вінаватай па арт.242.1 КК («Распаўсюд матэрыялаў або прадметаў з парнаграфічнымі малюнкамі непаўналетніх») з-за рэпосту ва «Укантакце» відэа са здзекаваннямі з дзіцем у лагеры. Паводле яе слоў, яна зрабіла рэпост, каб звярнуць увагу на гэты выпадак. Аднак суд прызнаў яе вінаватай і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на шэсць месяцаў у калоніі агульнага рэжыму. 22 снежня абласны суд знізіў тэрмін на адзін месяц, але адмовіўся змяніць ёй пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула