БЕЛ Ł РУС

Nike анансаваў выпуск спартовага хіджаба для мусульманак ФОТЫ

9.03.2017 / 14:36

На гэтым тыдні гігант спартовай індустрыі Nike анансаваў выпуск спартовага хіджаба для жанчын-атлетак з мусульманскіх краін. Каштаваць аксэсуар будзе каля 35 даляраў і будзе даступны з вясны 2018 года, піша New York Times.

Фота Vivienne Balla / Nike

Фота Vivienne Balla / Nike

Фота Vivienne Balla / Nike

У шматлікіх арабскіх краінах існуюць негалосныя, а таксама заканадаўчыя нормы, згодна якім, жанчынам трэба з'яўляцца ў грамадскіх месцах з пакрытай галавой. Гэта таксама тычыцца і спартоўцаў. Тварам рэкламных кампаній Nike стануць атлеткі з ААЭ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула