БЕЛ Ł РУС

Сямёра параненых пасля нападу з сякерай на вакзале Дзюсельдорфа

10.03.2017 / 08:39

nn.by

Па меншай меры сем чалавек атрымалі раненні ў выніку нападу ўзброенага сякерай мужчыны на галоўным вакзале нямецкага горада Дзюсельдорф, паведамляе ВВС.

Паліцыя паведаміла пра затрыманне аднаго падазраванага. Гэта 36-гадовы выхадзец з былой Югаславіі. Паводле заявы паліцыі, у яго праблемы з псіхічным здароўем.

Падрабязнасці аб стане пацярпелых не паведамляюцца, удакладняецца толькі, што іх жыццям нічога не пагражае.

Інцыдэнт адбыўся каля 21:00 па мясцовым часе.

Людзі, якія знаходзіліся ў будынку вакзала былі эвакуяваныя, сам будынак быў зачынены на час высвятлення абставін здарэння.

Паводле даных паліцыі Дзюсельдорфа, матывы нападніка пакуль не высветленыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула