БЕЛ Ł РУС

Суд Паўднёвай Карэі зацвердзіў імпічмент Пак Кын Хэ

10.03.2017 / 09:02

nn.by

Канстытуцыйны суд Паўднёвай Карэі падтрымаў імпічмент прэзідэнта краіны Пак Кын Хэ, якая аказалася ў цэнтры карупцыйнага скандалу, паведамляе ВВС. 

За імпічмент прагаласавалі ўсе восем суддзяў. Канстытуцыйны суд прызнаў віну Пак Кын Хэ ў тым, што яна дазволіла сваёй блізкай сяброўцы і дарадцы Чхве Сун Сіль уплываць на дзяржаўную палітыку і пакрывала яе карупцыйную дзейнасць.

Гэта рашэнне азначае, што Пак Кын Хэ будзе неадкладна адхіленая ад улады і можа быць падвергнутая крымінальнаму пераследу па абвінавачваннях у карупцыі.

На працягу бліжэйшых 60 дзён у Паўднёвай Карэі павінны прайсці пазачарговыя прэзідэнцкія выбары.

У снежні за імпічмент Пак Кын Хэ прагаласаваў паўднёвакарэйскі парламент, аднак фармальна яна заставалася прэзідэнтам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула