БЕЛ Ł РУС

Жыхар Віцебска захрас у вентыляцыйнай шахце і правёў там больш за суткі 

10.03.2017 / 11:25

nn.by

У Віцебску малады хлопец захрас у вентыляцыйнай шахце, паведамляе МНС.

Інцыдэнт адбыўся ў чацвер, дзявятага сакавіка. Каля паловы восьмай вечара супрацоўнікам выратавальнай службы паступіла паведамленне аб тым, што ў дзіцячым садзе №51 у Віцебску ў вентыляцыйнай шахце захрас малады чалавек 1996 года нараджэння.

Па прыбыцці да месца выкліку работнікі МНС пачалі праводзіць разведку па пошуку пацярпелага, які падаваў гукі. Выказалі здагадку, што ён знаходзіцца ў вентыляцыйнай шахце. Падняліся на дах і выявілі ў шахце 40х40 см чалавека. Выцягнуць яго на верх не было магчымасці, і было прынятае рашэнне ўскрываць шахту з калідора першага паверху будынка.

У 20:35 ратавальнікі пры дапамозе прамысловага перфаратара вынялі хлопца з шахты. Ён быў перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі і з сіндромам працяглага абезрухоўлення дастаўлены ў Віцебскую гарадскую клінічную бальніцу. 

Як высветлілася, малады чалавек правёў у шахце каля сутак, сваякі яго ўжо шукалі. Каля 11 гадзін дня ён тэлефанаваў і паведаміў, што бачыць толькі неба, да вечара сувязь з ім адсутнічала. Як хлопец апынуўся ў шахце, разбіраецца РАУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула