БЕЛ Ł РУС

Беларуска спрабавала правезці ў Літву цыгарэты ў калготах, наматаных на цела

10.03.2017 / 12:21

Nashaniva.com

У новым міжнародным пункце пропуску «Лоша—Шумскас», які запрацаваў менш за месяц таму, у ноч на 8 сакавіка затрымалі 23-гадовую беларуску. Дзяўчына наматала вакол свайго цела калготкі з кантрабанднымі цыгарэтамі.

Фота: euroby.info

Як піша Еuroby.info, ноччу 8 сакавіка літоўскія памежнікі спынілі легкавік на беларускіх нумарах. Высветлілася, што пасажырка перавозіла з сабой некалькі дзясяткаў пачак цыгарэт. Дзяўчына схавала цыгарэты не толькі ў сумачцы, але і наматала на цела некалькі пар калготак, у якіх былі цыгарэты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула