БЕЛ Ł РУС

Бестселерам №1 на «Амазоне» стала кніга без тэксту

11.03.2017 / 10:00

Аляксандр Гелагаеў

Бестселерам на Amazon.com у пятніцу стала кніга «Прычыны галасаваць за Дэмакратычную партыю ЗША. Вычарпальны даведнік» амерыканскага гісторыка і журналіста Майкла Ноўлза. 

Самае цікавае ў гэтай кнізе тое, што яна абсалютна пустая, калі не лічыць бібліяграфіі, усе яе 266 старонак абсалютна белыя.

amazon.com

Выданне каштуе $8,03 і рэкламуецца як «найбольш падрабязны аналіз і самы поўны набор аргументаў за Дэмакратычную партыю на гэты час».

Аўтар кнігі — журналіст кансерватыўнага сайта Daily Wire, выпускнік гістарычнага факультэта Ельскага ўніверсітэта.

Coming soon to Amazon #WorldBookDay pic.twitter.com/I7hOtksxcv

— Michael Knowles (@michaeljknowles) 3 марта 2017 г.

Выданне, відавочная мэта якога — тролінг палітычных апанентаў, сабрала амаль 1500 водгукаў на Amazon.com, каля 85% якіх — іранічна-пазітыўныя.

— такія і іншыя каментары пакідаюць карыстальнікі, якія сапраўды купілі выданне на сайце.

Скрыншот з «Амазона»

Аўтар падзяліў выданне на главы «Эканоміка», «Правы чалавека», «Знешняя палітыка» і іншыя, але ў тэлеэфіры прызнаўся, што хоць шмат чытаў па тэме, але не змог знайсці аніводнай прычыны галасаваць за Дэмпартыю ЗША.

Восенню аналагічную пустую кнігу выпусцілі апаненты кансерватараў — яна называлася «Чаму Трамп заслугоўвае даверу, павагі і захаплення». Аднак, як піша nypost.com, яна не паднялася вышэй за 536 месца ў спісе бестселераў «Амазона».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула