БЕЛ Ł РУС

У Оршы будуць судзіць журналістак Галіну Абакунчык і Кацярыну Бахвалаву. Ноч яны правядуць за кратамі

12.03.2017 / 20:56

Супраць незалежных журналістак Галіны Абакунчык і Кацярыны Бахвалавай складзены адміністрацыйныя пратаколы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Да суда яны застануцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Галіна Абакунчык

Нагадаем, што журналісткі асвятлялі нядзельную акцыю пратэсту ў Оршы і былі затрыманыя пасля яе завяршэння. Галіна Абакунчык мела пры сабе афіцыйную акрэдытацыю Міністэрства замежных спраў Беларусі ў якасці карэспандэнта «Радыё Свабода».

Пасля затрымання міліцыянты доўгі час вялі разбіральніцтва і ўрэшце рэшт склалі на карэспандэнтак адміністрацыйныя пратаколы. Паводле супрацоўнікаў міліцыі, да суда журналісткі застануцца за кратамі.

Пра час і месца суда будзе паведамлена пазней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула