БЕЛ Ł РУС

21 сакавіка Таццяну Севярынец будуць судзіць за ўдзел у віцебскім «Маршы недармаедаў»

13.03.2017 / 08:45

Nashaniva.com

Таццяна Севярынец атрымала позву ў Кастрычніцкі райсуд Віцебска, дзе сказана, што 21 сакавіка ў 9.20 суддзя Алена Жарыкава будзе разбіраць адміністрацыйную справу, ініцыяваную супрацоўнікамі міліцыі, піша Радыё Свабода

Таццяну Севярынец вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле артыкула 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях. Справа супраць яе была распачатая 26 лютага, калі па сканчэнні віцебскага «Маршу недармаедаў» актывістку затрымалі непадалёк ад яе дому.

У «Маршы недармаедаў» у той дзень узялі ўдзел каля 2,5 тысячы чалавек, якія спачатку сабраліся на плошчы Перамогі, а потым прайшлі калёнай праз увесь горад да плошчы Леніна. Наколькі вядома журналістам, апроч Таццяны Севярынец больш ніводнага прысутнага на маршы не затрымлівалі, не абвінавачвалі ў парушэнні правапарадку, не судзілі і не каралі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула