БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне новых кіраўнікоў «Нафтана» і Мазырскага НПЗ

14.03.2017 / 13:09

Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне генеральных дырэктараў шэрагу прадпрыемстваў нафтавай прамысловасьці комплексу.

На пасаду гендырэктара ААТ «Нафтан» ўзгоднены Аляксандр Дзямідаў, ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» - Віталь Паўлаў, ААТ «Гомельтранснафта Дружба» - Алег Пачынок.

Да цяперашняга часу яны займалі пасады адпаведна генеральнага дырэктара ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія», намесніка старшыні канцэрна «Белнафтахім» і намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама.

Па выніках сустрэчы з Лукашэнкам Аляксандр Дзямідаў распавёў журналістам, што кіраўнік дзяржавы паставіў задачу ў самыя кароткія тэрміны завяршыць на прадпрыемствах праводзімую мадэрнізацыю, каб там можна было перапрацоўваць нафту любой маркі і з розных краін. Што датычыцца развіцця ААТ «Нафтан», ён выказаў упэўненасць, што прадпрыемства будзе і далей заставацца флагманам сярод іншых прамысловых гігантаў ў рэгіёне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула