БЕЛ Ł РУС

4,6 мільярда ў даход дзяржаве

29.07.2008 / 17:08

Nashaniva.com

Гарадзенскія мытнікі затрымалі 3800 фотаапаратаў, у тым ліку дарагіх мадэляў фірм Canon і Nikon, 18000 пар жаночага абутку, 4000 мужчынскіх кашуль, а таксама відэакамэры й аўтамабільныя запчасткі.


Партыю нелегальнага тавару на суму 4,6 мільярдаў рублёў затрымалі гарадзенскія мытнікі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА выканаўца абавязкаў намесьніка начальніка Гарадзенскай рэгіянальнай мытні Іван Целяшынскі.

Нелегальны груз, які йшоў транзытам зь Літвы ў Расею, быў затрыманы на беларуска‑літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Прывалкі». Падчас мытнага дагляду грузавога аўтамабіля з прычэпам замест заяўленага ў мытнай дэклярацыі актываванага вугалю была выяўлена фота‑ ды відэатэхніка, адзеньне й абутак.

У выніку было затрымана 3800 фотаапаратаў, у тым ліку дарагіх мадэляў фірм Canon і Nikon, 18000 пар жаночага абутку, 4000 мужчынскіх кашуль, а таксама відэакамэры й аўтамабільныя запчасткі — агулам на суму 4,6 мільярдаў беларускіх рублёў.

Матэрыялы затрыманьня вывучаюцца й найбліжэйшым часам будуць перададзеныя ў суд, які й вызначыць лёс тавару.

Паводле БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула