БЕЛ Ł РУС

Сьпёка вернецца пад выходныя

30.07.2008 / 14:58

Nashaniva.com

У пятніцу і суботу слупок тэрмомэтра пакажа да 30 градусаў цяпла. Але ў нядзелю зноў пахаладае.


У сярэдзіне тыдня ў Беларусі будзе прахалодна, аднак у пятніцу і суботу сыноптыкі абяцаюць сапраўдную «Афрыку». Чакаецца, што слупок тэрмомэтра пакажа ў гэтыя дні да 30 градусаў цяпла. Пра гэта Эўрарадыё паведаміла галоўны сыноптык Гідраметэацэнтра краіны Вольга Фядотава.

«1 жніўня чакаецца добрае надвор’е, без ападкаў. Уначы +7 — 13, удзень 22 — 28. У суботу захаваецца цёплае надвор’е, істотных ападкаў не прагназуецца, пры гэтым тэмпэратура паветра ўначы павысіцца да 11 — 17, а ўдзень — + 24 — 30».

Галоўны сыноптык адзначыла, што ўжо ў нядзелю пахаладае, а ў многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — з навальніцамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула