БЕЛ Ł РУС

Сям'ю Ларысы Шчыраковай пагражаюць прызнаць «сацыяльна небяспечнай»

19.03.2017 / 13:34

Гомельская журналістка-фрылансер Ларыса Шчыракова, якая супрацоўнічае з «Белсатам», паведаміла пра гэта ў «Фэйсбуку».

На думку журналісткі, падставай для надання яе сям'і статусу сацыяльна небяспечнай можа стаць неаднаразовае прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

Апошні раз Ларысу Шчыракову судзілі за ўдзел у Маршы недармаедаў у Рагачове 12 сакавіка. Паводле рашэння старшыні суда Гомельскага раёна Раісы Кавалевіч Шчыракова павінная выплаціць Br 161 (сем базавых).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула