Усёй сям’ёй за пакупкамі… на танку
Даволі складана знайсьці месца для стаянкі, затое на кожным скрыжаваньні мы карыстаемся неаспрэчнай перавагай, кажа уладальнік.
Нямецкая сям’я купіла 6‑тонны танк, які зьбіраецца выкарыстоўваць для паездак за пакупкамі й штодзённых прагулак.
Айцец Іаахім Шоніх нават усталяваў на браніраванай машыне «Фокс» брытанскай вытворчасьці дзіцячае сядзеньне для свайго двухгадовага сына Паўля.
Танк аснашчаны 30‑мілімэтровай гарматай (праўда, ня чыннай) і пакрыты трохцалёвай бранёй.
«Мы карыстаемся танкам для паездак па крамах і прагулак», — расказаў Іаахім карэспандэнту выданьня Neu Anspach. — Даволі складана знайсьці месца для стаянкі. На кожным скрыжаваньні мы карыстаемся неаспрэчнай перавагай».
Адзіны недахоп — расход паліва: рухавік разьлічаны на 4,2 літра й спальвае галон саляркі за пяць міляў.
Абышлася неардынарная цацка ў 88 тысяч даляраў.