БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Хачу, каб на каленях не поўзалі перад нашымі братамі, выпрошваючы тону нафты або кубаметр газу

21.03.2017 / 14:27

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час размовы ў Магілёве з работнікамі прадпрыемстваў кампаніі «Кронаспан».

president.gov.by

«Я б вельмі хацеў, каб наша навука здзейсніла прарыў у лячэнні людзей, і самае галоўнае, каб мы нарэшце перамаглі гэтую страшную чуму, страшную хваробу, з якой мы не можам справіцца. Калі б тут быў прарыў, і мы навучыліся лячыць ракавыя пухліны, як звычайную хваробу, гэта было б шчасце», — мяркуе Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што ў краіне даўно вядуцца навуковыя даследаванні ў гэтым кірунку. Беларускія медыкі ўжо прарабілі нямала працы, навучыліся дыягнаставаць захворванне ў ранняй стадыі і праводзіць унікальныя аперацыі.

«Яшчэ я хацеў бы, каб нашы навукоўцы вынайшлі нейкую новую крыніцу энергіі, каб мы на каленях ня поўзалі нават перад нашымі братамі, молячы іх і выпрошваючы тону нафты або кубаметр газу», - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула