БЕЛ Ł РУС

«Палкоўнік Квяткоўскі» на «Белсаце»

1.08.2008 / 10:24

Nashaniva.com

1 жніўня, пятніца. 21:45.

Дзеяньні фільму адбываюцца ў пасьляваенныя месяцы 1945 г. Вайсковы лекар Анджэй Квяткоўскі падае сябе за палкоўніка Службы бясьпекі (УБ — польскі адпаведнік КДБ), каб вызваліць арыштаванага жаўнера Арміі Краёвай.

Галоўнай прычынай шалёных дзеяньняў зьяўляецца жаданьне спадабацца каханай — Крысі — і здабыць яе сэрца. Пасьля удалай акцыі Квяткоўскі вырашае далей прыкідвацца высокапастаўленым камітэтчыкам, і накіроўваецца ў бок чэскай мяжы. Падчас сваіх неверагодных прыгод ён прыбывае з «інспэкцыяй» у розныя пляцоўкі УБ на месцах, і, выкарыстоўваючы дурасьць абаронцаў новай улады, вызваляе шматлікіх палітычных вязьняў. Яму ўдаецца таксама не дапусьціць, каб савецкая армія вывезла польскія творы мастацтва.

***

Сыгнал незалежнага беларускамоўнага спадарожнікавага тэлеканалу цяпер даступны праз спадарожнік «Сырыюс-4». Адначасова «Белсат» застаецца на спадарожніку «Астра». Парамэтры каналу на «Сырыюсе»:

Пазыцыя 5° E, Палярызацыя H, Частата 12 379,6 МГЦ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула