БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі ўкраінскую журналістку

24.03.2017 / 19:09

Nashaniva.com

У Мінску затрыманая журналістка ўкраінскага выдання «Новое Время» Крысціна Бярдзінскіх. Пра гэта яна паведаміла ў сваім фэйсбуку.

Па словах журналісткі, затрыманне адбылося па адрасе вул. Фабрыцыуса, 4, куды прыносяць перадачы сваякі і блізкія затрыманых падчас «Маршу недармармаедаў».

«Прыехаў нарад міліцыі. Кажуць, паступіла паведамленне аб злачынстве. Перапісалі асабістыя дадзеныя 13 чалавек. Мае ў тым ліку. Я акрэдытаваная і працую афіцыйна ў Мінску. Нікога не выпускаюць. Што з намі рабіць, не ведаюць. Сказалі, чакайце. Побач сіні бус. Просяць прайсці ў бус», — напісала яна.

На дадзены момант НВ звязалася з амбасадай Украіны ў Мінску. Украінскі консул ужо высвятляе прычыны і абставіны затрымання журналісткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула