БЕЛ Ł РУС

У ЗША сьвятар гвалціў уласных дочак

1.08.2008 / 16:07

Nashaniva.com

У чацьвер перад судом паўстаў сьвятар з штату Алабама Энтані Хопкінс, які абвінавачваецца ў забойстве жонкі. Яна застала яго за згвалтаваньнем іхняй дачкі. Цела жанчыны прапаведнік перахоўваў у маразільнай камэры цягам 4 гадоў.


У панядзелак у паліцыю зьвярнулася 19‑гадовая дачка прапаведніка Энтані Хопкінса з Алабамы. Яна расказала, што ейны бацька гвалціў яе з 11 гадоў.

У лістападзе 2004 году жонка Хопкінса, 36‑гадовая Арлета, засьпела мужа, калі той гвалціў старэйшую дачку ў ваннай. Усчалася сварка, Арлета выставіла мужа з дому, але Хопкінс прабраўся цераз вакно і ў той жа вечар расправіўся з жонкай.

На раніцу ён папрасіў дзіцё дапагчы яму «схаваць матульку ў лядоўню».

«Ейнае цела дагэтуль у маразільнай камэры», — распавяла дзяўчына ў паліцыі.

Сьвятар‑эвангеліст быў затрыманы ў адной зь мясцовых цэркваў падчас пропаведзі пра дараваньне і справядлівы суд, піша gazeta.ru.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула