БЕЛ Ł РУС

Павел Белавус — 15 сутак арышту

27.03.2017 / 17:20

УШ

Працэс над кіраўніком «Арт-сядзібы» Паўлам Белавусам праходзіў у судзе Ленінскага раёна. Павел разам з цяжарнай жонкай быў затрыманы ўчора, 26 сакавіка, падчас акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Жонку неўзабаве адпусцілі, а Паўла адвезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе ён правёў ноч.

Яго вінавацілі у тым, што ён лаяўся матам, гучна крычаў, паводзіў сябе агрэсіўна. Віну Белавус не прызнаў.

«Я размаўляю па-беларуску, і каб я выражаўся, то супрацоўнікі амапа і не зразумелі б, што я маю на ўвазе, напрыклад «трасца табе ў бок», — распавёў суддзі Белавус.

Сведкі-амапаўцы далі стандартныя паказанні: нецэнзурна выказваўся, размахваў рукамі.

Суддзі паказалі відэа затрымання Белавуса і звярнулі ўвагу, што затрымліваюць яго не тыя амапаўцы, якія выступілі сведкамі. Суддзя не звярнуў увагу на гэта.

Прысуд Белавусу — 15 сутак арышту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула