БЕЛ Ł РУС

Недапушчальна шумныя сталічныя вуліцы

1.08.2008 / 19:27

Nashaniva.com

Самыя шумныя вуліцы ў Менску — Багдановіча, Даўгабродзкая і Маскоўская.

Самыя шумныя вуліцы ў Менску — Багдановіча, Даўгабродзкая і Маскоўская.

Узровень шуму на вуліцы Багдановіча і Даўгабродзкай — 77 дэцыбэлаў, пры максымальна дапушчальным значэньні ў 75.

Пры гэтым норма для вуліц удзень — 60 дэцыбэлаў.

Увогуле, у выніку апошняга маніторынгу ўзроўню гучнасьці ў 67 кропках з 72 были зафіксаваныя перавышэньні дапушчальных значэньняў па акустычным забруджваньні, паведамляе «Рэспубліка».

Самым шумным відам гарадскога транспарту лічыцца метро: падчас прыбыцьця цягніка на станцыю гучнасьць дасягае 85 дБА, а пра адпраўленьні цягніка — нават 94 дБА. У аўтобусе, да прыкладу, — 65—70 дБА.

via «Еўрапейскае радыё для Беларусі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула