У сераду абяцаюць мокры снег
Дождж і мокры снег чакаюцца ў Беларусі 29 сакавіка.
Уначы прагназуецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Удзень чакаецца павелічэнне воблачнасці, на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі (дождж, мокры снег). Вецер будзе паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў. Днём будзе 3—9 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе ноччу — 1—5 вышэй за нуль, днём — 10—15 градусаў цяпла.