БЕЛ Ł РУС

ЛДБ: На адзін дзень сем перамен

4.08.2008 / 10:04

ЗП

У парлямэнцкіх выбарах ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) будуць удзельнічаць сем чалавек. Такое рашэньне прыняў зьезд партыі, які прайшоў 3 жніўня ў Менску за зачыненымі дзьвярыма.

У парлямэнцкіх выбарах ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) будуць удзельнічаць сем чалавек. Такое рашэньне прыняў зьезд партыі, які прайшоў 3 жніўня ў Менску за зачыненымі дзьвярыма.

Па словах лідэра партыі Сяргея Гайдукевіча, зьезд зацьвердзіў кандыдатаў у дэпутаты па ўсіх абласьцях Беларусі і Менску. Акрамя таго, зьезд прыняў рашэньне пра ўдзел С. Гайдукевіча ў прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году.

Нагадаем, 24 ліпеня вышэйшая рада і цэнтральны камітэт ЛДП прынялі заяву аб адмове ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах. Гайдукевіч тлумачыў гэта тым, што ЛДП не патрабуецца ў залішняй рэкляме, як іншыя партыі, таму ў іх цяпер стаяць больш высокія задачы.

«Зразумейце, Гайдукевіч — гэта другая па папулярнасьці асоба ў Беларусі пасьля кіраўніка дзяржавы. Мне не складзе цяжкасьці перамагчы на любым з выбарчых участкаў, але ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах больш важны на сёньня», – казаў лідэр ЛДП у інтэрвію «НН».

Як бачым, цяпер у «самай папулярнай партыі краіны» зьявіліся новыя прычыны для ўдзелу ў парлямэнцкай кампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула