БЕЛ Ł РУС

Міліцэйская «Газель» паехала на чырвонае святло і справакавала аварыю ВІДЭА

30.03.2017 / 16:43

УШ

Раніцай 30 сакавіка ў Брэсце адбылося ДТЗ з удзелам міліцэйскага аўтамабіля і «Джылі».

Машыны амаль не пацярпелі, людзі (40-гадовы міліцыянт і 38-гадовая жанчына, кіроўца «Джылі») таксама ў парадку. Галоўная адметнасць здарэння — упэўнены рух міліцэйскай «Газелі» на чырвонае святло светлафора.

Берасцейскае ДАІ ўжо паведаміла, што па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула