Лукашэнка накіраваўся ў Расію
Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
У Санкт-Пецярбургу адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным. Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў развіцця двухбаковых беларуска-расійскіх адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, праблематыку, а таксама ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах.