БЕЛ Ł РУС

Паўночная Карэя запусціла ракету ў бок Японіі

5.04.2017 / 08:29

Nashaniva.com

Паўночная Карэя правяла чарговае выпрабаванне балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці. Запуск ракеты пацвердзіла Ціхаакіянскае камандаванне ўзброеных сіл ЗША, піша Бі-бі-сі.

Ракета наземнага базіравання ўзляцела з палігона на ўсходнім узбярэжжы Карэйскага паўвострава і ўзяла курс у кірунку Японіі.

Па дадзеных амерыканскіх вайскоўцаў, ракета не даляцела да японскай акваторыі і ўпала ў нейтральных водах Японскага мора.

Паводле інфармацыі міністэрства абароны Паўднёвай Карэі, палёт працягваўся 9 хвілін, за гэты час ракета пераадолела адлегласць прыкладна ў 60 кіламетраў.

Чарговае выпрабаванне паўночнакарэйскай стратэгічнай зброі адбылося за дзень да візіту ў ЗША старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Адной з галоўных тэм перамоў кітайскага лідара з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам стане праблема ўтаймавання ракетна-ядзерных амбіцый Пхеньяна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула