БЕЛ Ł РУС

Надвор'е мяняецца: у чацвер — дажджы і навальніцы

5.04.2017 / 12:04

У чацвер, 6 красавіка ў Беларусі пройдуць дажджы і прагрымяць навальніцы

Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па паўночным захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, у некаторых раёнах магчымы навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночны 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 цяпла. Днём будзе ад 8 да 13 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе да плюс 17.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула