БЕЛ Ł РУС

Ля растоўскай школы адбыўся выбух. Пацярпеў ахоўнік

6.04.2017 / 9:22

У Растове-на-Доне (Расія) адбыўся выбух, пацярпеў адзін чалавек. Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах паведамляе ТАСС.

Па дадзеных «Лайф», выбух адбыўся ля ліцэя № 5. Вартаўнік падчас абходу знайшоў прадмет, падобны на ліхтарык. Калі мужчына падняў яго, адбыўся выбух. Вартаўніку адарвала кісць.

«Па папярэдняй версіі, мужчына ішоў па вуліцы Сацыялістычнай і ўбачыў пакет, у якім ляжаў ліхтарык. Ён націснуў на кнопку, і адбыўся выбух», - распавяла крыніца «Інтэрфакса».

Пацярпелы быў дворнікам, яму адарвала пальцы рукі.

Мужчына быў дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане. Заняткі ў школе прыпыненыя, дзяцей у будынак не пускаюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула