БЕЛ Ł РУС

Дата пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета будзе ўзгоднена ў бліжэйшы час

6.04.2017 / 11:45

Дата пасяджэння ВДС будзе ўзгодненая ў бліжэйшы час. Пра гэта заявіў сёння на брыфінгу, адказваючы на пытанні журналістаў, начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

«Вы ведаеце, што МЗС не каментуе графік кіраўніка дзяржавы. Але мы сапраўды каардынуем падрыхтоўку ВДС са змястоўнага пункту гледжання, а таксама ўзгадняем з расейскім бокам па дыпламатычных каналах канкрэтныя тэрміны яго правядзення, — адзначыў Дзмітрый Мірончык. — Ёсць даручэнне прэзідэнтаў, так што ўпэўненыя, што «акно» для ВДС у іх графіках будзе ўзгоднена ў найбліжэйшы час».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула