БЕЛ Ł РУС

У Twitter з'явілася аблегчаная версія

6.04.2017 / 22:17

Nashaniva.com

Twitter выпусціў мабільную версію свайго мікраблога для рэгіёнаў з дарагім інтэрнэтам і дрэнным падключэннем. Такая інфармацыя з'явілася ў афіцыйным твітар-акаўнце кампаніі.

Дадзеная версія называецца «Twitter Lite» і доступ да яе можна атрымаць, увёўшы ў адрасным радку mobile.twitter.com. Для доступу да яе не трэба спампоўваць праграму, а таксама не патрабуецца ўводу даных банкаўскай карты ці электроннай пошты. Вядома, у дадзенай версіі менш магчымасцяў, чым у мабільнай праграмы. Аднак яна ідэальна падыходзіць для рэгіёнаў з цяжкадаступным і дарагім інтэрнэтам, бо старонкі загружаюцца хутка, і шмат трафіку гэтая версія не расходуе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула