БЕЛ Ł РУС

Сёння ў Беларусі палову дня не будзе працаваць тэлебачанне і радыё

12.04.2017 / 08:27

Nashaniva.com

12 красавіка «Белтэлекам» правядзе планавыя прафілактычныя работы на абсталяванні па ўсёй краіне. Пра гэта паведамляе сайт кампаніі.

Прафілактыка закране эфірную трансляцыю тэлевізійных праграм і ўсе радыёстанцыі. Перапынак у вяшчанні будзе доўжыцца з 9.00 да 15.00.

Работы плануюць правесці на перадаючым, электрасілавым абсталяванні і антэна-мачтавага збудаваннях. Наступная маштабная прафілактыка эфірнага абсталявання запланавана на 11 кастрычніка гэтага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула