БЕЛ Ł РУС

У Беларусі даражэе бензін — чацвёрты раз на 1 капейку

7.04.2017 / 18:40

Nashaniva.com

Пра гэта TUT.BY паведаміла крыніца.

У Беларусі чацвёрты раз за 2017 год даражэе паліва. У ноч на 8 красавіка кошты зноў зменяцца на адну капейку.

Пасля поўначы цэны на запраўках будуць выглядаць так: АІ-95 — 1 рубель 23 капейкі, АІ-92 — 1 рубель 15 капеек, ДТ — 1 рубель 27 капеек. 

Зрэшты, прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка інфармацыю пра падаражанне не пацьвердзіла, але і не абвергла.

— Пра тое, што паліва падаражэе загадзя мы не паведамляем у сувязі з нашай інфармацыйнай палітыкай, — адзначыла прэс-сакратар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула