Амерыканскім караблём, што нанёс удар па Сірыі, камандуе жанчына ФОТА
Амерыканскім эсмінцам USS Porter (DDG 78), які нанёс удар крылатымі ракетамі па сірыйскім аэрадроме, камандуе жанчына. Гэта капітан другога рангу Андрыя Слаф (Andria Slough).
Нагадаем, што на досвітку 7 красавіка амерыканцы нанеслі ракетны ўдар па сірыйскіх самалётах. Прэзідэнт Трамп патлумачыў гэта адплатай за выкарыстанне сіламі Башара Асада хімічнай зброі супраць жыхароў аднаго з гарадкоў на поўначы краіны, які падтрымаў паўстанцаў.