БЕЛ Ł РУС

У Румыніі п’яны беларускі дальнабойшчык наехаў на двух веласіпедыстаў і ўцякаў ад паліцыі

10.04.2017 / 14:52

Беларускі дальнабойшчык збіў двух раварыстаў у Румыніі. Мужчына паспрабаваў збегчы з месца аварыі, але быў затрыманы. Пра гэта паведамляе Romania-insider.

Інцыдэнт адбыўся ў мінулыя выходныя ў горадзе Галац. Мясцовая паліцыя спрабавала спыніць грузавік пасля таго, як ён збіў раварыстаў, але кіроўца ігнараваў сігналы і ў ходзе пагоні пратараніў яшчэ адзін аўтамабіль. Пасля працяглай пагоні машыну ўдалося спыніць і затрымаць кіроўцу.

Парушальнікам апынуўся 29-гадовы дальнабойшчык з Беларусі. Высветлілася, што ён быў п'яны. Па словах затрыманага, ён выпіў паўпляшкі гарэлкі з-за праблемаў на працы.

Мужчына арыштаваны. Яго абвінавачваюць у замаху на забойства, наўмысным нанясенні цялесных пашкоджанняў, кіраванне МС у стане алкагольнага ап'янення і пакіданні месца ДТЗ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула